У Менску затрымалі экскурсаводку Аксану Манкевіч
На праўладных тг-каналах з’явілася «пакаяльнае» відэа з Аксанай, на якім яна кажа, што «прымала ўдзел у масавых мерапрыемствах у 2020 годзе".
Artykuł У Менску затрымалі экскурсаводку Аксану Манкевіч pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёння раніцай у Менску затрымалі 24-гадовую экскурсаводку Аксану Манкевіч, паведамляе „Вясна”.
На праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяльнае» відэа з Аксанай, на якім дзяўчына кажа, што «прымала ўдзел у масавых мерапрыемствах у 2020 годзе, а таксама выходзіла на дарогу з бел-чырвона-белым сцягам».
Аксану ўжо двойчы затрымлівалі па «народных» артыкулах у 2021 годзе. Апошні раз яе арыштоўвалі на 15 сутак у лістападзе 2021 года. Тады ў яе замовілі экскурсію па Менску, але ў прызначаны час на сустрэчу прыйшоў супрацоўнік міліцыі і адвёў Аксану ў ГУБАЗіК. У выніку яе абвінавацілі ў «непадапарадкаванні міліцыянту» і арыштавалі на 15 сутак.
Artykuł У Менску затрымалі экскурсаводку Аксану Манкевіч pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.