Амаль 200 прадпрыемстваў прымуць удзел у Беларускім энергетычным і экалагічным форуме
Форум пройдзе ў Мінску з 11 па 14 кастрычніка. Яго ключавымі мерапрыемствамі стануць міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" (Energyexpo), а таксама Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс.