Пуцін: Расея «зробіць усё», каб вайна скончылася «як мага хутчэй»
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў на перамовах з індыйскім прэм’ерам Нарэндрам Модзі, што Расея «зробіць усё» для таго, каб вайна ва Ўкраіне спынілася «як мага хутчэй», — аднак украінскі бок, паводле яго слоў, адмаўляецца ад перамоўнага працэсу.