Беларускі юрыст збег ад турмы ў Варшаву
Сябра партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Папраўка абвінавацілі ў нанясенні менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў і арганізацыі акцый пратэсту пасля выбараў 2020.
Artykuł Беларускі юрыст збег ад турмы ў Варшаву pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Юрыст Пятро Папраўка з Менску ў канцы 20-га года збег у Варшаву, бо ў Беларусі яго чакала турма.
Сябра партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Папраўка абвінавацілі ў нанясенні менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў і арганізацыі акцый пратэсту пасля выбараў 2020, гаворыць Пётр Папраўка:
– У адносінах да мяне была сфабрыкавана крымінальная справа. Сэнс заключаецца ў наступным, што задача органаў – замазаць брудам тых грамадскіх актывістаў, якія патрабуюць ад улады выконваць тыя законы, якія проста прапісаны ва ўсіх заканадаўчых актаў, і перадусім у Канстытуцыі.
Пятро Папраўка чакае вяртання на Радзіму, каб вярнуцца да справядлівага разгляду яго спраў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларускі юрыст збег ад турмы ў Варшаву pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.