Украінскія войскі занялі левабярэжную частку гораду Купянску
Украінскія войскі, як паведамляецца, вызвалілі левабярэжную ўсходнюю частку гораду Купянску ў Харкаўскай вобласьці. Пра гэта пішуць журналісты-расьсьледавальнікі ў сацсетках і камандзір украінскага падразьдзяленьня «Кракен» Сяргей Вялічка ў Тэлеграме.