Адзін палітвязень з Берасцейшчыны дададзены да спісу і адзін выйшаў
Такім чынам колькасць палітвязняў не змянілася - з вобласці іх налічваецца 249 чалавек.
Artykuł Адзін палітвязень з Берасцейшчыны дададзены да спісу і адзін выйшаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Адзін палітвязень з Берасцейшчыны дададзены да спісу і адзін выйшаў на волю. Такім чынам колькасць палітвязняў не змянілася – з вобласці іх налічваецца 249 чалавек.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2017/05/ihpCJhfBlJhQckn-1600x900-noPad.jpg)
Праваабаронцамі палітвязнем была прызнаная Вольга Манкевіч. Гэта жыхарка Баранавічаў, што шмат гадоў жыла ў Андоры, але час ад часу прыязджала ў Беларусь, дзе і была затрыманая. Падставай сталі каментары ў сацыяльных сетках адносна падзеяў 2020 года. Па некаторай інфармацыі жанчына ўжо знаходзіцца на волі. Але не ўдакладняецца, ці былі ёй прад’яўленыя абвінавачванні, а таксама калі адбудзецца суд.
У сваю чаргу 18-гадовы Максім Шатохін быў пераведзены на хатнюю хімію, таму быў выкраслены з спісу палітвязняў. Жыхар Берасця фігураваў у крымінальнай справе па масавых беспарадках у абласным цэнтры. Яшчэ на той момант непаўнагадоваму хлопцу было прысуджана тры гады пазбаўлення волі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Адзін палітвязень з Берасцейшчыны дададзены да спісу і адзін выйшаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.