У Варшаве зладзілі флэшмоб каля беларускай амбасады
Гэта адказ на пуцінскую мабілізацыю, "магілізацыю", як напісана на адным з плакатаў.
Artykuł У Варшаве зладзілі флэшмоб каля беларускай амбасады pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Гэта адказ на пуцінскую мабілізацыю, „магілізацыю”, як напісана на адным з плакатаў. А таксама вярнулі дровы Лукашэнку, якімі ён збіраўся дапамагаць Польшчы абагрэцца.
У польскіх кватэрах ужо ўключана ацяпленне, а ў беларускіх – холад, кажа арганізатар флэшмобу Ганна Федаронак:
– Мы, беларусы Варшавы, сабраліся каля беларускай амбасады, бо Пуцін аб’явіў мабілізацыю, гэта ўжо паўнавартасная вайна. Мне здаецца, што ён прымусіць Лукашэнку ўступіць у вайну. Мы прыйшлі папярэдзіць беларусаў, каб яны не ўвязваліся ў гэтую авантуру. Лепш павярнуць зброю на Дразды, бо там узбраенне горшае, чым ва Украіне. Лепш застацца жывымі, чым пайсці ва Украіну і вярнуцца „грузам 200”.
Флэшмоб доўжыўся з 18-ці да 19-ці гадзін. У будынку амбасады была цішыня. Працоўны дзень тут заканчваецца ў 16-й.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Варшаве зладзілі флэшмоб каля беларускай амбасады pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.