Януш Жабюк: Мы актывізуем мастацкае жыццё
У Беластоку ўжо сталі традыцыйнымі аўкцыёны твораў мастацтва, якія праводзіць Падляшскі аукцыённы дом і мастацкая галерэя "Marchand".
Artykuł Януш Жабюк: Мы актывізуем мастацкае жыццё pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беластоку ўжо сталі традыцыйнымі аўкцыёны твораў мастацтва, якія праводзіць Падляшскі аукцыённы дом і мастацкая галерэя „Marchand”. 30 верасня ў памяшканні бізнес-цэнтру „Асторыя” у 6-ы раз адбудзецца гэтае цікавае мерапрыемства. Напярэдадні ў галерэі „Marchand” адбылася выстава, на якой прадстаўлены творы, адабраныя для аўкцыёну.
„Сваёй дзейнасцю мы актывізуем мастацкае жыццё рэгіёну”, – кажа кіраўнік Падляшскага аўкцыённага дому Януш Жабюк:
– Мы хочам ажывіць мастацкае праз галерэю „Marchand” і Падляшскі аўкцыёны дом. Хочам нейкім чынам ініцыяваць творчасць, мабілізаваць мастакоў. Калі праводзім аўкцыёны раз на некалькі месяцаў, то мастакі мабілізаваныя, бо калі яны хочуць удзельнічаць ва ўсім гэтым, то павінны прадставіць свае новыя карціны. Мастак павінен выхадзіць вонкі. Мы гэты выхад забяспечваем праз рэкламу, якая трапляе да аматараў мастацтва ва ўсёй Польшчы, мастак перастае быць ананімным.
Гэтым разам на аўкцыёне будуць прадстаўлены 44 творы – прычым не толькі выяўленчага мастацтва, але і скульптуры. Гэта найбольшая колькасць выстаўленых на аўкцыён твораў за ўсе мінулыя гады. Арганізатары аўкцыёну таксама паведамілі, што з дапамогай інтэрнэту Падляшскі аўкцыённы дом выходзіць на агульнапольскі мастацкі рынак.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Януш Жабюк: Мы актывізуем мастацкае жыццё pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.