Надзвычайнае здаранне ў гандлёвым цэнтры ў Менску
Ёсць пацярпелыя.
Artykuł Надзвычайнае здаранне ў гандлёвым цэнтры ў Менску pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У гандлёвым цэнтры «Дана Мол» падчас сустрэчы з 12-гадовай блогеркай Міланай Хаметавай ліфт упаў з вышыні другога паверха. Гэтак інфармацыю падае Зеркало.
Чытачы выдання распавялі, што ў адным з ліфтаў абарваліся тросы. Адразу спыніліся эскалатары, узнікла цісканіна.
Афіцыйныя ведамствы трактуюць здарэнне інакш. Факт таго, што ліфт упаў, абвяргаюць. Паведамляецца, што з-за перагрузу кабіны адбылося яе экстранае спыненне. Туды ўбілася больш за 20 чалавек.
Як паведамілі ў Мінздароўя, на месцы працуюць адна рэанімацыйная і чатыры лінейныя брыгады.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Надзвычайнае здаранне ў гандлёвым цэнтры ў Менску pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.