Ліга нацый. Славакія – Беларусь-1:1
Казахстан у наступным розыгрышы Лігі нацый выступіць у дывізіёне "В", а вось Беларусь будзе гуляць пераходныя матчы за права застацца ў лізе "С".
Artykuł Ліга нацый. Славакія – Беларусь-1:1 pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Футбольная зборная Беларусі завяршыла свае бясслаўныя выступы ў Лізе нацый. У апошнім матчы, які ўжо нічога ні для кога не вырашаў, каманда Георгія Кандрацьева здолела на выездзе згуляць унічыю з дружынай Славакіі – 1:1.
У першым тайме славакі мелі абсалютную перавагу, забілі адзін мяч, які, аднак, не быў залічаны пасля прагляду VAR. Дзіўна, але пасля гэтага адзіная атака беларусаў завяршылася нечаканым поспехам. І то гэта было наступствам атакі. Пасля падавання корнера Іван Бахар з пару метраў даслаў мяч у сетку.
Славакі адыграліся ў другой палове, скарыстаўшыся пазіцыйнай памылкай абароны Беларусі – здарылася гэта на 66-й хвіліне. Далей гаспадары маглі забіць яшчэ, але ўрэшце сустрэча скончылася мірам.
У паралельным матчы Азербайджан узяў верх над Казахстанам 3:0. У выніку ў групе 3 Лігі „С” усе засталіся на сваіх месцах: 1. Казахстан – 13 ачкоў; 2. Азербайджан – 10; 3. Славакія – 7; 4. Беларусь – 3.
Казахстан у наступным розыгрышы Лігі нацый выступіць у дывізіёне „В”, а вось Беларусь будзе гуляць пераходныя матчы за права застацца ў лізе „С”.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ліга нацый. Славакія – Беларусь-1:1 pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.