Палітвязняў трымаюць у інфармацыйнай блакадзе?
![Палітвязняў трымаюць у інфармацыйнай блакадзе?](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/01/лісты-палітвязням-1024x682.jpg)
Да лютага 2022 года лістоў было нашмат больш у адказ, чым цяпер.
Artykuł Палітвязняў трымаюць у інфармацыйнай блакадзе? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Ад Мікалая Статкевіча, Ганны Сунгуравай, Машы Каленік, Змітра Грышчанкі – ад гэтых вязняў атрымала адказы на свае лісты спадарыня Вера, якая ў мэтах бяспекі не назвае прозвішча.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/01/%D0%BB%D1%96%D1%81%D1%82%D1%8B-%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B2%D1%8F%D0%B7%D0%BD%D1%8F%D0%BC-1024x682.jpg)
Яна пачала перапіску яшчэ ў 2021 годзе з віншаванняў палітвязняў са святамі і з днямі народзінаў, распавяла суразмоўца:
– Раз на тыдзень, мабыць раз на дзесяць дзён мы атрымлівалі лісты, а зараз не, зараз цішыня. Там неяк ужо шукаеш магчымасці дазнацца, як у людзей справы, але зараз цішыня. Зміцер зараз у Наваполацку. Маша ў чацвёрцы, 30-га лістапада дасць Бог вызваліцца, таксама цішыня з лютага.
Суразмоўца дадала, што да лютага 2022 года лістоў было нашмат больш у адказ, чым цяпер. Але здараецца, што некаторыя лісты ад палітвязняў даходзяць, таму не губляецца надзея на магчымасць ліставання.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Палітвязняў трымаюць у інфармацыйнай блакадзе? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.