Сытуацыя на мяжы зь Беларусьсю «кантраляваная», але Узброеныя сілы Ўкраіны «гатовыя да любога разьвіцьця падзей» — памежнікі
Сытуацыя на мяжы зь Беларусьсю «застаецца кантраляванай», але ўкраінскія вайскоўцы «гатовыя да любога разьвіцьця падзей», заявіў прэс-сакратар Дзяржпамежслужбы Андрэй Дземчанка ў эфіры нацыянальнага тэлемаратону.