Скандал у Польшчы пасьля рэпартажу пра Яна Паўла ІІ. Сэйм нават прыняў пастанову аб «абароне яго добрага імя»
Польскі парлямэнт прыняў падрыхтаваную кіроўнай кансэрватыўнай партыяй «Права і справядлівасьць» пастанову аб абароне добрага імя Яна Паўла ІІ. За пастанову прагаласаваў 271 дэпутат, супраць — 43 дэпутаты, устрымаліся 4 дэпутаты, 142 — ня ўдзельнічалі ў галасаваньні.