Падрабязнасці „хапуна” ў Дзяржынску
Паведамляецца, што ў сілавікоў быў спіс на прыкладна 30 чалавек — у гэтых людзей сёння і павінны былі адбыцца ператрусы.
Artykuł Падрабязнасці „хапуна” ў Дзяржынску pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Паведамляецца, што ў сілавікоў быў спіс на прыкладна 30 чалавек — у гэтых людзей сёння і павінны былі адбыцца ператрусы. Большасць з людзей пасля ператрусаў адпускаюць, аднак вядома, што як мінімум двое дагэтуль знаходзяцца ў РАУС.
Вядома, што сёння ўвечары дзяржынскія ўчастковыя ходзяць па людзях з нейкага свайго спісу і праглядаюць у іх тэлефоны
Мясцовы чат @koydanava піша, што ўчора ўздоўж дарогі нібыта былі вывешаныя сцяжкі. Калі іх паспрабавалі зняць, быццам выявілася выбуховае прыстасаванне.
— Ператрусы, падобна, ва ўсіх, хто, па-першае, там учора праязджаў з раніцы і да моманту выяўлення прылады.
Пасля атакі дронаў на аэрадром ў Мачулішчах у Дзяржынску таксама было затрымана не менш за 6 чалавек. Тады ўсім прызначылі па 2 сутак арышту за “непадпарадкаванне”. Па звестках праваабаронцаў, людзей збівалі, прычым гэты былі не мясцовыя міліцыянты.
Artykuł Падрабязнасці „хапуна” ў Дзяржынску pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.