Суд у Кіеве адправіў мітрапаліта УПЦ Паўла пад хатні арышт
Супраць мітрапаліта Паўла выставілі абвінавачанні ва ўчыненні крымінальных злачынстваў. Яго падазраюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса – аб распальванні міжрэлігійнай варожасці, а таксама апраўданні расейскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны.
Artykuł Суд у Кіеве адправіў мітрапаліта УПЦ Паўла пад хатні арышт pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Суд у Кіеве ўвечары ў суботу адправіў намесніка Кіева-Пячэрскай лаўры, мітрапаліта Украінскай праваслаўнай царквы (УПЦ) Паўла (Пятра Лебедзя) пад хатні арышт на 2 месяцы.
Яму таксама забаронена звяртацца да вернікаў з дапамогай сацсетак. Супраць мітрапаліта Паўла выставілі абвінавачанні ва ўчыненні крымінальных злачынстваў. Яго падазраюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса – аб распальванні міжрэлігійнай варожасці, а таксама апраўданні расейскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны.
Справа ў дачыненні да мітрапаліта УПЦ, якая, як лічаць улады Украіны, не парвала сувязяў з Маскоўскім патрыярхатам, распачатая на тле супрацьстаяння ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Улады Украіны абавязалі манастыр УПЦ пакінуць тэрыторыю і будынкі Кіева-Пячэрскай лаўры да 29 сакавіка, але святары не падпарадкаваліся.
Artykuł Суд у Кіеве адправіў мітрапаліта УПЦ Паўла пад хатні арышт pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.