Масква не зьбіраецца перадаваць Менску кантроль над ядзернай зброяй на тэрыторыі Беларусі
Пазыцыя Расеі наконт разьмяшчэньня ядзернай зброі ў Беларусі не зьмянілася, заявіў прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітры Пяскоў на брыфінгу 3 красавіка ў адказ на просьбу ўдакладніць, хто будзе кантраляваць гэты тып узбраеньня.