У Гомелі затрымалі мінімум восем чалавек
Частку людзей затрымалі за падпіскі на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.
Artykuł У Гомелі затрымалі мінімум восем чалавек pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Гомелі адбылася чарговая аблава. На відэа сілавікоў паказана восем затрыманых. Калі да іх прыходзілі, не паведамляецца. Частку людзей затрымалі за падпіскі на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.
Адна з затрыманых — 23-гадовая Аліна Галінская. Яна кажа, што некалі была падпісаная на «экстрэмісцкія» каналы і пакідала там каментары. Прыходзілі таксама да 20-гадовага Марка Лебянка. За што яго затрымалі, зусім не ясна, бо ён кажа, што не мае «экстрэмісцкіх» падпісак.
Яшчэ двое затрыманых кажуць, што некалі былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» каналы, аднаго затрымалі за татуіроўку. Адзін з мужчын у відэа кажа, што быў судзімы за крадзеж магнітолы, але за што яго ўзялі цяпер — незразумела.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Гомелі затрымалі мінімум восем чалавек pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.