Беларусы выйгралі тры залатыя медалі ў другі дзень турніру па кулявой стральбе ў Казахстане
У чацвер на турніры ў Шымкенце былі разыграны тры камплекты ўзнагарод, у кожным з фіналаў дня перамогі атрымалі прадстаўнікі нашай краіны. У стральбе з малакалібернай вінтоўкі са становішча лежачы ў мужчын золата заваяваў Юрый Шчарбацэвіч, за крок ад тройкі спыніўся Ілья Чаргейка.