«Самая складаная зіма пройдзеная». Украіна аднаўляе экспарт электраэнэргіі, бо сыстэма ўжо працуе з запасам
Украіна аднаўляе экспарт электраэнэргіі, паведаміла 7 красавіка Мінэнэрга гэтай краіны. Міністар энэргетыкі Ўкраіны Герман Галушчанка падпісаў дакумэнт, які дазваляе пачаць працэс аднаўленьня экспарту электраэнэргіі ва ўмовах прафіцыту генэраванай магутнасьці.