Былая палітзьняволеная ў «справе Зельцара»: «Яго ўдава была ў шоку, што столькі людзей затрымліваюць за камэнтары»
Жанчыну затрымалі на вачах мужа і 6-гадовага сына на наступны дзень пасьля забойства супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка — 29 верасьня 2021 году. За кратамі яна пазнаёмілася са многімі вядомымі палітвязьнямі, у тым ліку ўдавой Зельцара Марыяй Усьпенскай, і распавяла пра допыты ў КДБ.