Прадстаўнік Польшчы ў ЭЗ расказаў, чаму Эўропа ўсё ня можа прыняць новыя санкцыі супраць Беларусі
Праца над новымі санкцыямі Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі не прасоўваецца з прычыны пытаньня ўгнаеньняў і «пасіўнасьці» Швэцыі, якая цяпер старшынюе ў ЭЗ. Пра гэта паведамляе польскае агенцтва навінаў РАР са спасылкай на пасла краіны пры ЭЗ Анджэя Садася.