ФБР арыштавала падазраванага ў выцеку дакумэнтаў з Пэнтагону
ФБР арыштавала падазраванага ў найбуйнейшай за доўгія гады ўцечцы сакрэтных дакумэнтаў з Пэнтагону. Ім аказаўся 21-гадовы служачы выведнага падразьдзяленьня Вайскова-паветраных сілаў Нацыянальнай гвардыі ЗША. Ён, паводле папярэдніх зьвестак, дзяліўся закрытымі дадзенымі зь сябрамі ў чаце.