Мінінфарм вынес папярэджаньне «А1» за трансьляцыю Setanta Sports, якую пазбавілі ліцэнзіі — імаверна, у сувязі з пазыцыяй наконт вайны
13 красавіка Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджаньне беларускаму правайдэру «А1» за распаўсюд трансьляцый тэлеканалаў Setanta Sports на voka.tv, паведамляе прэс-служба ведамства.