Вета літоўскага прэзідэнта можна пераадолець – дарадца Ціханоўскай
Гітанас Наўседа наклаў вета на закон аб увядзенні абмежавальных мераў у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны, які быў прыняты літоўскім Сеймам у двух чытаннях з мяккімі фармулёўкамі ў дачыненні да беларусаў.
Artykuł Вета літоўскага прэзідэнта можна пераадолець – дарадца Ціханоўскай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёння прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа наклаў вета на закон аб увядзенні абмежавальных мераў у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны, які быў прыняты літоўскім Сеймам у двух чытаннях з мяккімі фармулёўкамі ў дачыненні да беларусаў.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр расказала, якія наступныя крокі будзе рабіць Офіс Ціханоўскай, каб законапраект аб увядзенні абмежавальных мераў у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны захаваў мяккія фармулёўкі ў дачыненні да беларусаў, нягледзячы на вета.
Вельмі важным з’яўляецца грамадскі ўдзел. Варта камунікаваць з дэпутатамі Сейма і пераконваць іх прагаласаваць за мяккі варыянт законапраекта.
„Мы працуем з дэпутатамі Сейма і тлумачым, што ўвядзенне больш жорсткіх абмежаванняў у дачыненні да беларусаў непрымальнае», — заявіла Крысціна Рыхтэр.
Таксама сёння з адмысловай заявай з гэтай нагоды выступіла і сама Святлана Ціханоўская. Яна, у прыватнасці, сказала: «Я перакананая, што нельга ставіць у адзін шэраг беларусаў і памагатых рэжыму, і нельга караць беларусаў за дзеянні рэжыму”.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Вета літоўскага прэзідэнта можна пераадолець – дарадца Ціханоўскай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.