Аліна Коўшык пра прызнанне медаля “Гонар і Годнасць” „экстрэмісцкім”
АПКБ не адмаўляецца ад медаля, проста не будуць афішаваць імёны асобаў, якія яго атрымаюць.
Artykuł Аліна Коўшык пра прызнанне медаля “Гонар і Годнасць” „экстрэмісцкім” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
„Дзейнічаюць, каб знішчыць”, – так у нашым эфіры прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык пракаментавала прызнанне ўзнагароды «Гонар і Годнасць» «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
У сваю чаргу Пераходны кабінет не адмаўляецца ад медаля, проста не будуць афішаваць імёны асобаў, якія яго атрымаюць, каб было бяспечней. У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў інфармацыі пра медалі пакуль няма, але тэндэнцыя відавочная. Пра гэта кажа Аліна Коўшык:
-Тое, што чарговую справу, падзею, кнігу, або вось як зараз – медаль, прызнаюць „экстрэмісцкім матэрыялам”, гэта кажа пра эфектыўнасць таго, што мы робім. Гэта значыць, што ўлады баяцца, што яны хочуць зрабіць так, каб гэтыя рэчы былі як мага менш бачнымі. Але вы бачыце, што эфект абсалютна адваротны. Улада проста падсвечвае тыя рэчы, якія насамрэч вельмі вартыя, вельмі годныя і вельмі ганарлівыя для нас усіх беларусаў, вольных беларусаў.
Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, рашэннем суда Цэнтральнага раёна Менска сімволіка і атрыбутыка: медаль з надпісам на аверсе “Гонар i Годнасць” і з надпісам на рэверсе “Беларусь перадусiм!” з калодкай, абцягнутай стужкай блакітнага колеру з бел-чырвона-белай устаўкай у цэнтры, а таксама яе лічбавыя выявы – прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Аліна Коўшык пра прызнанне медаля “Гонар і Годнасць” „экстрэмісцкім” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.