Рэйды сілавікоў у Пружанах і Пінску
У Пружанах адбыліся масавыя затрыманні — гаворка ідзе пра амаль 20 чалавек. У Пінску сілавікі актыўнічаюць яшчэ з папярэдняга тыдня.
Artykuł Рэйды сілавікоў у Пружанах і Пінску pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Па інфармацыі @viasna_brest, учора ў Пружанах адбыліся масавыя затрыманні — гаворка ідзе пра амаль 20 чалавек. У людзей праводзілі вобшукі, правяралі тэлефоны, запісвалі відэа. Пасля гэтага большасць адпусцілі дамоў, але ж ёсць і тыя каго пакінулі ў ІЧУ да суда.
У Пінску сілавікі актыўнічаюць яшчэ з папярэдняга тыдня — яны ходзяць па дамах, на працу. Завітваюць і да тых людзей, якія толькі аднойчы былі асуджаны па палітычнай адміністрацыйнай справе яшчэ ў 2020 годзе. Па паведамленнях, з людзьмі праводзяцца “прафілактычныя размовы”, праводзяць агляд памяшкання, а таксама настойліва прапануюць паказаць свой тэлефон.
Artykuł Рэйды сілавікоў у Пружанах і Пінску pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.