Вайна сілавікоў у Судане: Падчас беспарадкаў загінулі як найменей 56 цывільных асобаў, колькасьць загінулых вайскоўцаў невядомая
![Вайна сілавікоў у Судане: Падчас беспарадкаў загінулі як найменей 56 цывільных асобаў, колькасьць загінулых вайскоўцаў невядомая](https://gdb.rferl.org/01000000-0aff-0242-d9d5-08db3dd7059e_w800_h450.jpg)
У Судане ў ноч на нядзелю працягнулася ўзброенае супрацьстаяньне паміж рэгулярным войскам і ваенізаванай праўрадавай групоўкай «Сілы хуткай падтрымкі». За ноч загінулі як найменей 56 чалавек, каля 600 атрымалі раненьні.