Вайна сілавікоў у Судане: Падчас беспарадкаў загінулі як найменей 56 цывільных асобаў, колькасьць загінулых вайскоўцаў невядомая
У Судане ў ноч на нядзелю працягнулася ўзброенае супрацьстаяньне паміж рэгулярным войскам і ваенізаванай праўрадавай групоўкай «Сілы хуткай падтрымкі». За ноч загінулі як найменей 56 чалавек, каля 600 атрымалі раненьні.