Нямеччына закрыла тры апошнія АЭС
У ноч з суботы на нядзелю ў Нямеччыне былі адключаныя тры апошнія атамныя электрастанцыі. Курс на поўную адмову ад атамнай энэргіі краіна ўзяла ў 2011 годзе, пасьля аварыі на АЭС «Фукусіма-1» у Японіі. Ён да гэтага часу выклікае дыскусіі і сярод нямецкіх палітыкаў, і ў грамадзтве ў цэлым.