Раптоўна памёр Андрэй Дзечка – адзін з аўтараў антылукашэнкаўскага звароту
Дзечку затрымлівалі ў ліпені 2021 года, але праз 10 дзён выпусцілі з СІЗА КДБ. Да самай смерці ён быў падазраваным па крымінальнай справе.
Artykuł Раптоўна памёр Андрэй Дзечка – адзін з аўтараў антылукашэнкаўскага звароту pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Андрэй Дзечка быў інжынерам-праграмістам на ААТ «Пеленг», а перад тым служыў у войску (быў маёрам запасу).
У кастрычніку 2020-га ён, маёр запасу, стаў адным з аўтараў звароту чатырох былых беларускіх вайскоўцаў да дзейных сілавікоў, дэлегатам «Сходу», а таксама актывістам незалежнага прафсаюза.
Андрэя Дзечку затрымлівалі ў ліпені 2021 года, але праз 10 дзён выпусцілі з СІЗА КДБ. Да самай смерці ён быў падазраваным па крымінальнай справе.
«Андрэй моцна перажываў тое, што адбывалася з краінай і ім самім. Ды і проста быў добрым чалавекам. Сёння ўначы ён раптоўна сышоў з зямнога жыцця. Яму было 46 гадоў. Вечная памяць», — напісаў у сацсетках адзін з ягоных былых калег.
Artykuł Раптоўна памёр Андрэй Дзечка – адзін з аўтараў антылукашэнкаўскага звароту pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.