Літве «вельмі важна не пасылаць зьмешаныя сыгналы беларускай апазыцыі», лічыць сьпікер Сейму
Пазыцыя Літвы адносна беларускай апазыцыі і «пасьлядоўная палітыка» кіраўніцтва краіны «нязьменныя ўжо шмат гадоў», таму «было б вельмі важна не пасылаць ёй зьмешаныя сыгналы», заявіла сьпікер літоўскага Сейму Вікторыя Чміліце-Нільсэн 19 красавіка ў эфіры радыёстанцыі Žinių Radijas.