Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Апрель
2023

Азараў: Стварэньне фонду АПК выкліканае юрыдычнай і арганізацыйнай неабходнасьцю

0
Азараў: Стварэньне фонду АПК выкліканае юрыдычнай і арганізацыйнай неабходнасьцю

Фонд для забесьпячэньня дзейнасьці Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) неабходны, каб арганізацыя «працавала ў якасьці юрыдычнай асобы і магла мець зносіны зь іншымі юрыдычнымі асобамі, арганізацыямі, дзяржаўнымі ўстановамі», паведаміў прадстаўнік АПК па аднаўленьні законнасьці і правапарадку, кіраўнік аб’яднаньня былых сілавікоў ByPol Аляксандар Азараў.

«Кіраўніком фонду зьяўляецца Сьвятлана Ціханоўская, я проста тэхнічны выканаўца», — патлумачыў ён.

Раней тэлеграм-канал АПК назваў Азарава старшынём праўленьня фонду.

«Фонд — гэта юрыдычная асоба. Аплачваць выдаткі, нейкія паслугі, наняць офіс, наймаць людзей на працу — безь юрыдычнай асобы гэта немагчыма ніводнай арганізацыі. Таму і была створаная фундацыя», — дадаў прадстаўнік кабінэту.

Паводле яго слоў, рэгістрацыя фонду пачалася «ў жніўні 2022 году, калі было абвешчана пра стварэньне АПК».

«Было даручана стварыць арганізацыю, але фактычна гэта грамадзкае аб’яднаньне, проста ў Польшчы называецца фундацыяй. Цяпер АПК можа дзейнічаць як юрыдычная асоба, мець зносіны зь іншымі юрыдычнымі асобамі, арганізацыямі, дзяржаўнымі ўстановамі», — патлумачыў Азараў.

Таксама ён сказаў, што пытаньне пра збор сродкаў на дзейнасьць АПК «яшчэ ня вырашанае». «Пакуль мы не плянуем зьбіраць сродкі, абвяшчаць нейкі збор дапамогі кабінэту. Гэтае пытаньне яшчэ не абмяркоўвалася», — паведаміў кіраўнік ByPol.

19 красавіка тэлеграм-канал АПК паведаміў, што палітычная структура атрымала за мяжой статус юрыдычнай асобы.

Беларускі дэмакратычны лідэр Сьвятлана Ціханоўская абвясьціла пра стварэньне Аб’яднанага пераходнага кабінэту 9 жніўня 2022 году ў Вільні на канфэрэнцыі «Новая Беларусь».

Задача структуры, паводле яе слоў, заключаецца ў «абароне незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі, прадстаўленьні нацыянальных інтарэсаў, ажыцьцяўленьні фактычнай дэакупацыі краіны». Кабінэт павінен «распрацаваць і рэалізаваць меры па спыненьні незаконнага ўтрыманьня ўлады, забясьпечыць транзыт улады ад дыктатуры да дэмакратыі, стварыць умовы для правядзеньня сумленных і свабодных выбараў», у выніку чаго «павінны быць вызваленыя ўсе палітвязьні».





Губернаторы России
Москва

В Зеленограде появится производство альбумина и иммуноглобулина — Собянин





Москва

США и Европа "подготавливают" Россию и Ближний Восток для переселений?!


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Завод по производству препаратов из плазмы крови человека появится в РФ



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

БГАТОиБ

Приглашенные солистки выступят в опере «Руслан и Людмила»




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

В Швейцарии завершился чемпионат Европы по спортивной и фитнес-аэробике

Псковичка стала призером соревнований по прыжкам в высоту в Москве

Футбольная сборная России забила Белоруссии 4 безответных мяча


WTA

Теннисистка Андреева заявила, что хочет войти в топ-20 рейтинга WTA ради собаки



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


News Every Day

Watch awkward moment baffled French Open teen is ‘teleported’ into Eurosport studio for live TV interview



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России