Пракурор запрасіў: Пратасевічу – 10 гадоў, Пуцілу – 20 гадоў, Рудзіку – 19 гадоў
Усім фігурантам справы выстаўлена абвінавачанне больш чым па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Акрамя таго, Генпракуратурай Беларусі ў інтарэсах дзяржавы заяўлены пазоў на больш чым 30 мільёнаў рублёў.
Artykuł Пракурор запрасіў: Пратасевічу – 10 гадоў, Пуцілу – 20 гадоў, Рудзіку – 19 гадоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Для Рамана Пратасевіча пракурор запрасіла 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яна прапанавала ўзяць яго пад варту ў зале суда. Раней блогер быў пад хатнім арыштам. Заснавальніку NEXTA Сцяпану Пуцілу запрасілі 20 гадоў пазбаўлення волі завочна. Для Яна Рудзіка — 19 гадоў.
Суд па так званай справе NEXTA пачаўся 16 лютага ў адкрытым фармаце. Па справе праходзяць тры абвінавачваныя: Раман Пратасевіч, які прысутнічае ў судзе, а таксама Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік — іх судзяць завочна.