Зборныя Беларусі і Расеі не дапусьцілі да кваліфікацыі «Эўрабаскету-2025»
Выканаўчы камітэт эўрапейскага аддзяленьня Міжнароднай фэдэрацыі баскетболу (ФІБА-Эўропа) аднагалосна вырашыў не дапускаць мужчынскія зборныя Беларусі і Расеі да кваліфікацыі «Эўрабаскету-2025», якая пройдзе сёлета ў ліпені-жніўні.