Беларускія плыўцы заваявалі дзевяць медалёў на чэмпіянаце Расіі
У заключны дзень спаборніцтваў скарбонка беларускай каманды папоўнілася трыма медалямі - па адной кожнай вартасці. Перамогу на дыстанцыі 50 м брасам з рэзультатам 26,73 сек. атрымаў Ілья Шымановіч, для якога гэта золата стала другім на турніры пасля поспеху на стаметроўцы.