Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Апрель
2023

Агляд прэсы: таталітарызм па лекалах

0
Агляд прэсы: таталітарызм па лекалах

Еўрапейскае процідзеянне ядзернай пагрозы з Беларусі. Расея: лічбавы прызыў і яго наступствы. Судан: разлютаваныя баявыя дзеянні. Кадр з Марыўпаля абляцеў увесь свет.

Artykuł Агляд прэсы: таталітарызм па лекалах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Еўрапейскае процідзеянне ядзернай пагрозы з Беларусі. Расея: лічбавы прызыў і яго наступствы. Судан: разлютаваныя баявыя дзеянні. Кадр з Марыупаля абляцеў увесь свет. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Абвешчаны прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным план размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі можа пагражаць ядзернай пазіцыі НАТА. Падобная рызыка паўстала ў 1980-я гады, калі Масква выставіла новую ракету, нацэленую на Еўропу і Японію. Тады НАТА ў адказ разгарнула ўласныя ракеты. Ён можа разгледзець гэты варыянт яшчэ раз», – піша амерыканскае выданнеThe Rand.

Польшча ўважліва ставіцца да такой пагрозы. У кастрычніку мінулага года прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што абмяркоўвае «абмен ядзернай зброяй» са Злучанымі Штатамі. Калі Расея ўсё ж размесціць у Беларусі ядзерную зброю, Варшава можа запытаць кансультацыі ў НАТА. Кажуць, што Злучаныя Штаты маюць каля 100 тактычных ядзерных бомбаў B-61 у Еўропе. Аднак, як і ў 1980-я гады, НАТА можа вырашыць, што ракеты могуць лепш прабіваць абарону праціўніка, чым самалёты, якія дастаўляюць гравітацыйныя бомбы. НАТА, магчыма, спатрэбіцца разгледзець пытанне аб тым, як супрацьстаяць перамяшчэнню ў Беларусь ядзерных ракет «Іскандэр» або ракет сярэдняй далёкасці 9М729», – адзначае амерыканскае выданне.

***

Дзяржаўная Дума прыняла папраўкі, якія дазваляюць прызываць грамадзян на ваенную службу электронным спосабам. Копіі павестак з патрабаваннем з’явіцца ў ваенкамат зараз будуць рассылацца праз партал Дзяржпаслугі. У ваенкаматаў з’явіцца адзіны электронны рэестр ваеннаабавязаных. Як адзначаюць аглядальнікі, гэтыя новаўвядзенні могуць радыкальна адбіцца на войску і грамадстве. «Цяпер уладам будзе нашмат прасцей праводзіць мабілізацыю», – піша лтоўскае выданне Delfi.

«Калі ў мінулым годзе мы ўбачылі мноства гісторый і сюжэтаў аб мабілізацыі, якая праходзіла не так гладка, як таго хацеў бы Крэмль, то зараз усё будзе інакш. Масква можа адправіць на вайну дадатковыя 200-300 тысяч чалавек – для таго каб адбіць чаканае ўкраінскае контрнаступленне. 200 тысяч чалавек – гэта ўсяго толькі 0,5 працэнты ад агульнай колькасці асоб, даныя аб якіх змяшчаюцца ў рэестры. Такі лік лёгка завуаляваць, размеркаваўшы яго на ўсю Расію. Акрамя таго, электронная сістэма аблягчае задачу бесперапыннай мабілізацыі. Увесну прызавуць 200 тысяч, улетку яшчэ 200 тысяч – і гэтак далей», – піша літоўскае выданне.

***

У Судане ўспыхнула ўзброенае супрацьстаянне паміж двума групоўкамі, якія падпарадкоўваюцца двум уплывовым фігурам краіны: генералу Абдэлю Фаттаху аль-Бурхану, які дэ-факта з’яўляецца прэзідэнтам Судана, і Мухамаду Хамдану Дагло – начальніку так званых Сіл хуткага рэагавання (СБ). Падчас баявых дзеянняў, якія разгарнуліся ў мінулыя выходныя, ужо загінула сама меней 330 чалавек. У сталіцы краіны, горадзе Хартум, зноў ідуць разлютаваныя баі. Аглядальнікі ацэньваюць абстаноўку. Французская газета Le Monde папярэджвае аб небяспецы ўзнікнення «эфекту даміно».

«Дэстабілізацыя і пагроза расколу ў трэцяй па велічыні краіне Афрыкі прымушаюць баяцца таго, што гэты канфлікт можа распаўсюдзіцца на ўвесь рэгіён, і паўсюль з’явяцца зброя і ўзброеныя групоўкі. Судан, размешчаны на беразе Чырвонага мора, мае важнае стратэгічнае значэнне, ён з’яўляецца буйным гандлёвым хабам і мяжуе з сямю іншымі краінамі. У некаторых з іх (Лівіі, ЦАР, Паўднёвым Судане) сітуацыя ўжо абвостраная. А Чад, гэты стрыжань французскага ўплыву ў рэгіёне, не раз перажываў сітуацыю, пры якой яго лідарам пагражалі паўстанцы, якія прыбываюць з Судана», – падкрэслівае французскае выданне.

***

У сакавіку 2022 года расейскае войска нанесла авіяўдар па радзільным доме ў Марыупалі. Здымак украінскага фатографа Яўгена Малалеткі, на якім ратавальнікі выносяць на насілках параненую цяжарную жанчыну, убачыла ўсё чалавецтва. Як стала вядома пазней, ні сама 32-гадовая Ірына, ні яе сын не выжылі. Яўген Малалетка быў удастоены прэміі World Press Photo, а зробленая ім фатаграфія прызнана здымкам года. Еўрапейская прэса абмяркоўвае значнасць такіх здымкаў і тое, які ўплыў яны на нас аказваюць. Як адзначае італьянская газета Corriere della Sera, фатограф Яўген Малалетка не проста паказаў нам трагічны здымак з Марыупаля.

«Ён, як і ўсе жыхары горада, хаваўся ад рускіх бомбаў, але ў яго і двух ягоных калегаў з Associated Press былі і дадатковыя прычыны для страху. Яны ведалі, што Масква шукае іх пры дапамозе беспілотнікаў і спэцназу. У Маскве ведалі, што калі хто і можа расказаць свету пра тое, што адбываецца ў Марыупалі, паказаць усю бесчалавечнасць і жах, то менавіта гэтыя фатографы. Яны выжылі і выжывалі разам з 350 000 іншых мірных жыхароў, якіх абстрэльвалі днём і ноччу. У цэнтры Еўропы, у XXI стагоддзі. Але гэтыя трое былі адзінымі, хто мог відавочна расказаць чалавецтву пра тое, што адбываецца», – падкрэслівае італьянскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Artykuł Агляд прэсы: таталітарызм па лекалах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Мэр Москвы договорился о создании роботизированного завода по производству грузовых автомобилей





Москва

Яндекс, А.С. Пушкин, Святой Ленин ведут следствие. Настоящая сенсация! 225 лет А.С. Пушкину.


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: в Москве построят роботизированный завод по выпуску грузовиков



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Игорь Бутман

В Академическом открылась Школа джазовой импровизации Игоря Бутмана




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

«Столото» подписал соглашение в развитие стратегической поддержки комплекса ГТО и многоборья ГТО

В Швейцарии завершился чемпионат Европы по спортивной и фитнес-аэробике

Поражения Шубенкова и Савлукова, осечка Кнороз и двойной триумф Макаренко: чем запомнился «Мемориал Знаменских»


Янник Синнер

«Янника Синнера очень рано сравнивать с Роджером Федерером» // Тренер мужской сборной России по теннису Игорь Куницын — о главных событиях Roland Garros



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России