Беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі паказаў на выходных спектакль “Уварванне”
У спектаклі занятыя тры ўкраінскія акцёркі з розных тэатраў і дзве польскія акцёркі з беластоцкага тэатра.
Artykuł Беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі паказаў на выходных спектакль “Уварванне” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Апошні сцэнічны паказ, але ў гэтым тэатральным сезоне. Беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі паказаў на выходных спектакль “Уварванне”. Ён створаны супольна з украінскімі акцёрамі у рамках адмысловага праекту “Напрамак Украіна”. Праект планаваўся яшчэ да поўнамаштабнага ўварвання Расеі на тэрыторыю Украіны, але вайна змяніла планы і тэматыку спектаклю. Тут мы гаворым пра важнае сёння для нас. Гучала падчас паказаў ў Беластоку:
– Вялікі дзякуй польскаму народу за тое, што нас падтрымліваеце, за тое, што ў гэтыя складаныя часы ідзеце з намі плячо ў плячо. Гэта наша магчымасць гаварыць: пра што нам баліць і на што мы спадзяемся. Дзякуй за патрымку. Слава Украіне!
Леся Журакоўская, украінская акторка тэатру, кіно, тэлебачання, і таксама я мастацкі кіраўнік і дырэктар тэатра драмы і камедыі «На левым беразе Дняпра»: Спектакль атрымаўся, таму што людзям хочацца глядзець зноў і зноў, і людзі не расчарованыя, таму што мы хочам гаварыць пра наш боль, пра нашу надзею.
У спектаклі занятыя тры ўкраінскія акцёркі з розных тэатраў і дзве польскія акцёркі з беластоцкага тэатра. Рэжысёр з Украіны Тамара Трунова распавядае, як цяжка асобам, пацярпелым ад вайны знайсці агульную мову з людзьмі, для якіх вайна далёка.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі паказаў на выходных спектакль “Уварванне” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.