З 2020 года колькасць адвакатаў у Беларусі зменшылася на чвэрць
Як гаворыцца ў аналізе ініцыятывы “Права на абарону”, колькасць адвакатаў у Беларусі цяпер складае 1650 чалавек, а было 2200.
Artykuł З 2020 года колькасць адвакатаў у Беларусі зменшылася на чвэрць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Як гаворыцца ў аналізе ініцыятывы “Права на абарону”, колькасць адвакатаў у Беларусі цяпер складае 1650 чалавек, а было 2200.
Так, з калегіі выключылі адваката, якая, маючы некалькі спагнанняў, “нібыта дапусціла ў судовых спрэчках выказванні некваліфікаванага, нетактычнага і некарэктнага характару”. Іншаму адвакату вынеслі вымову за спробу адводу суддзі на падставе “довадаў, якія насілі характар здагадак і намёкаў”. Летась за адміністрацыйныя правапарушэнні да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі 19 адвакатаў.
Зазначым, што шмат адкаватаў, якія пазбавіліся ліцэнзій, удзельнічалі ў палітычных працэсах і абаранялі нязгодных з уладамі беларусаў.
Artykuł З 2020 года колькасць адвакатаў у Беларусі зменшылася на чвэрць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.