МЗС Кітая заявіла, што паважае суверэнітэт краін былога СССР
Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Маа Нін падкрэсліла прыхільнасць Кітая да прынцыпаў Статута ААН. Паводле яе слоў, КНР паважае суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць усіх краін.
Artykuł МЗС Кітая заявіла, што паважае суверэнітэт краін былога СССР pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Маа Нін заявіла, што Кітай паважае суверэнны дзяржаўны статус краін былога Савецкага Саюза.
„Кітай паважае суверэнны дзяржаўны статус рэспублік-удзельніц пасля распаду Савецкага Саюза”, – сказала яна, перадае Bloomberg.
Мао Нін падкрэсліла прыхільнасць Кітая да прынцыпаў Статута ААН. Паводле яе слоў, КНР паважае суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць усіх краін. Яна таксама нагадала, што пасля распаду СССР Кітай у першых шэрагах паспяшаўся ўстанавіць дыпламатычныя адносіны з адпаведнымі дзяржавамі.
„З моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін Кітай заўсёды прытрымліваўся прынцыпу ўзаемнай павагі і роўнасці ў мэтах развіцця двухбаковых адносін дружбы і супрацоўніцтва”, – дадала яна.
На днях амбасадар Кітая ў Францыі Лу Шайе паставіў пад сумнеў суверэнітэт рэспублік былога СССР. Паводле яго слоў, няма міжнароднага пагаднення, якое б урэгулявала іх статус. Інтэрв’ю амбасадара французскаму тэлеканалу выклікала абурэнне ў шэрагу дзяржаў. Міністэрствы замежных спраў Літвы, Латвіі і Эстоніі запатрабавалі растлумачыць словы пасла. У Еўразвязе іх назвалі непрымальнымі.
Artykuł МЗС Кітая заявіла, што паважае суверэнітэт краін былога СССР pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.