Журналіста дзяржгазеты выклікалі ў ваенкамат, а ў выніку пасадзілі на суткі
Андрэй Расафонаў працаваў у раённай газеце "Драгічынскі веснік".
Artykuł Журналіста дзяржгазеты выклікалі ў ваенкамат, а ў выніку пасадзілі на суткі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Журналіста дзяржаўнай газеты выклікалі ў ваенкамат, а ў выніку судзілі за «экстрэмісцкія» матэрыялы. Андрэй Расафонаў працаваў у раённай газеце „Драгічынскі веснік”.
Як паведамляюць берасцейскія праваабаронцы, журналіста выклікалі ў мясцовы ваенкамат „для ўдакладнення звестак”. У кабінет зайшоў супрацоўнік КДБ і запатрабаваў у журналіста тэлефон. Андрэя адразу затрымалі і змясцілі ў ізалятар на трое сутак. Суд прызнаў яго вінаватым паводле арт.19.11 („Распаўсюд, захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў”) і пакараў штрафам у 10 базавых велічынь з канфіскацыяй тэлефона.
З газеты журналіста звольнілі „са згоды бакоў”. Яго ўзялі адміністратарам у краму „Остров чистоты”, аднак пасля званка з адпаведнай установы Андрэя зноў звольнілі. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што, выйшлі на журналіста праз тое, што ў 2020-м годзе той падпісаўся за Святлану Ціханоўскую і Віктара Бабарыку.
Artykuł Журналіста дзяржгазеты выклікалі ў ваенкамат, а ў выніку пасадзілі на суткі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.