Бяз грантаў і офісу на Мангэтане. Як беларусы замежжа папулярызавалі сваю культуру за паўвека да YouTube і TikTok
Дзейнасьць гэтага інстытуту ня мае аналягаў у гісторыі беларускай дыяспары. Ужо 70 гадоў Беларускі інстытут навукі і мастацтва дасьледуе і папулярызуе гісторыю і культуру Беларусі, ня маючы ані ўласнай сядзібы, ані дзяржаўных фінансаў, ані штату супрацоўнікаў.