Валерый Карбалевіч: Ахвяры ўласнай прапаганды
Адбываецца мілітарызацыя грамадскай свядомасці і жыцця, пачынаючы ад школы і сканчаючы вайсковымі зборамі і стварэннем тэрытарыяльнай абароны.
Artykuł Валерый Карбалевіч: Ахвяры ўласнай прапаганды pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Ахвяры ўласнай прапаганды. Падобна, што ўлады ў Беларусі сапраўды вераць у магчымы напад НАТА альбо Украіны і ў гэтай сувязі рыхтуюцца да вайны. Такім назіраннем у нашым эфіры падзяліўся палітычны аналітык Валерый Карбалевіч:
– Шмат якія дзеянні ўладаў Беларусі цяжка патлумачыць нейкімі іншымі чыннікамі, нават у вырашэнні нейкіх задач унутранай палітыкі, замежнай палітыкі, таму што гэтыя дзеянні выходзяць за межы такіх задач. Сапраўды ўлады Беларусі магчыма сталі ахвярамі ўласнай прапаганды. Дарэчы, як і расейскія ўлады.
Адбываецца мілітарызацыя грамадскай свядомасці і жыцця, пачынаючы ад школы і сканчаючы вайсковымі зборамі і стварэннем тэрытарыяльнай абароны. Гэта разбурае створанае самім рэжымам уяўленне пра тое, што Беларусь – выспа бяспекі, заўважае эксперт.
– Рука левая не разумее, што робіць рука правая. І гэта такая дзіўная паралельная рэальнасць у якой жывуць беларусы. Калі з аднаго боку кажуць, што ў нас мір, дзякуючы Лукашэнку, а з іншага боку ўсё больш людзей выклікаюць на вайсковыя зборы метадам зачысткі, як казаў Лукашэнка.
Валерый Карбалевіч адзначае, што калі раней т.з. «зачыстка» закранала асобаў, аб’яўленых экстрэмістамі, то цяпер распаўсюджваецца і на звычайных абывацеляў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Валерый Карбалевіч: Ахвяры ўласнай прапаганды pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.