На беларускія землі прыпала 70% усёй радыяцыі ад ЧАЭС
У зоне забруджвання ў Беларусі апынулася звыш 2 мільёнаў чалавек, па стане на 1986 год, гэта 25% насельніцтва краіны.
Artykuł На беларускія землі прыпала 70% усёй радыяцыі ад ЧАЭС pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёння 37-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС – гэта найвялікшая тэхнагенная катастрофа ў гісторыі чалавецтва. На беларускія землі прыпала 70% усёй радыяцыі. У зоне забруджвання ў Беларусі апынулася звыш 2 мільёнаў чалавек, па стане на 1986 год, гэта 25% насельніцтва краіны.
Згадвае ліквідатар Мікалай Петруковіч:
– Калі на даху працавалі, 3 або 5 хвілін, я ўжо дакладна не помню. І ўсё. У мяне як раз дазіметр быў. Вось ідзеш, нібыта фон нармальны. Нейкая кучка ляжыць, ён адразу скок. Адзначаеш і пайшоў далей шукаць. Затым другія людзі бягуць за табой – раз, раз. Хвілін пяць працуеш і ўсё – свабодны. На нагах паўсюль бегалі па гэтай радыяцыі – так і атрымалася.
Суразмоўца дадае, што наступствы ад удзелу ў ліквідацыі адчуў праз дзесяць гадоў і неўзабаве атрымаў інваліднасць з-за праблемаў з сардэчна-сасудзістай сістэмы і аслаблення руху на абедзве нагі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł На беларускія землі прыпала 70% усёй радыяцыі ад ЧАЭС pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.