Мінскае "Дынама" страціла першыя ачкі ў чэмпіянаце Беларусі
Пасля пяці вікторый запар каманда Вадзіма Скрыпчанкі пацярпела паражэнне ў Гродне ад мясцовага "Нёмана" з лікам 0:1. Пераможны гол на 63-й хвіліне сустрэчы забіў лідар гродзенскай дружыны Павел Савіцкі.