Музыку і былога палітвязня Ігара Банцэра змясцілі ў Варшаве ў псіхіятрычную лякарню
Яго затрымалі пазаўчора, 27 красавіка, у Варшаўскім цэнтры сямейнай дапамогі.
Artykuł Музыку і былога палітвязня Ігара Банцэра змясцілі ў Варшаве ў псіхіятрычную лякарню pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Музыку і былога палітвязня Ігара Банцэра змясцілі ў Варшаве ў псіхіятрычную лякарню.
«Белсат» датэлефанаваўся да былога палітвязня і спраўдзіў інфармацыю. «Так, сапраўды я знаходжуся ў варшаўскай псіхушцы. Мала таго – мне ўжо паставілі дыягназ і пачалі фаршыраваць нейкай наркатой, пігулкамі нейкімі, без маёй згоды. Які дыягназ? Штосьці там нейкая шызафрэнія маніякальная. І я магу пагражаць жыццю і здароўю іншых людзей праз сваю агрэсію. Мяне забралі за беларускі акцэнт, мае чорныя пазногці, мой ружанец і мае татуіроўкі. Нібыта з-за агрэсіўных паводзінаў», – распавёў «Белсату» па тэлефоне Ігар Банцэр.
Яго затрымалі пазаўчора, 27 красавіка, у Варшаўскім цэнтры сямейнай дапамогі. Ён сцвярджае, што нікога нават пальцам там не крануў, але некалькі «вульгарных фразаў» сказаў. Кажа, што не быў пад уплывам алкаголю і наркотыкаў, бо ўжо даўно ад іх адмовіўся. Тэст, які зрабілі ў шпіталі, наяўнасць алкаголю ў крыві не выявіў.
Банцэр абяцае пазней звярнуцца ў суд.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Музыку і былога палітвязня Ігара Банцэра змясцілі ў Варшаве ў псіхіятрычную лякарню pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.