У Севастопалі знішчаныя рэзервуары з нафтапрадуктамі для Чарнаморскага флоту РФ
Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў, піша «РБК-Украіна».
Artykuł У Севастопалі знішчаныя рэзервуары з нафтапрадуктамі для Чарнаморскага флоту РФ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Украінская разведка заявіла, што ў Севастопалі знішчана дзесяць рэзервуараў з нафтапрадуктамі для Чарнаморскага флоту РФ. Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў, піша «РБК-Украіна».
Паводле яго слоў, у выніку выбуху ў Севастопалі 29 красавіка знішчана больш за 10 рэзервуараў з нафтапрадуктамі агульнай ёмістасцю каля 40 тысяч тон. Прадстаўнік украінскай разведкі назваў выбух «Божай карай, у тым ліку за забітых цывільных ва Умані, сярод якіх пяцёра дзяцей».
Андрэй Юсаў заклікаў жыхароў Крыма «не знаходзіцца побач з вайсковымі аб’ектамі» і аб’ектамі, якія забяспечваюць расейскую армію. Паводле яго слоў, знішчаныя нафтапрадукты прызначаліся для патрэб Чарнаморскага флоту РФ.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Севастопалі знішчаныя рэзервуары з нафтапрадуктамі для Чарнаморскага флоту РФ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.