“Дом творцаў” запусціў серыю майстар-класаў “Прыродны голас”
![“Дом творцаў” запусціў серыю майстар-класаў “Прыродны голас”](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/05/PXL_20230504_163615371_2.jpg)
Гэта адбылося ў варшаўскім "Беларускім моладзевым хабе".
Artykuł “Дом творцаў” запусціў серыю майстар-класаў “Прыродны голас” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Арт-рэзідэнцыя “Дом творцаў” супольна з “Беларускім моладзевым хабам” запусцілі серыю майстар-класаў “Прыродны голас”.
![](/wp-content/uploads/2023/05/PXL_20230504_163615371_2.jpg)
Пра тое, як прайшоў старт заняткаў, распавёў выкладчык і этна-спявак Сяржук Доўгушаў:
– Адбыўся ўжо першы майстар-клас, гэта мой. Можна назваць яго вакала-тэрапія, ёга голасу, знаёмства з прыродным гучаннем, прыродным дыханнем. І я заўважыў, што вельмі запатрабаваны майстар-клас, перааншлаг. Я бяру на свой занятак 10 чалавек, а там было, мабыць, 30 ці больш яшчэ. Я бачу, што ёсць у гэтым патрэба, і сапраўды гэта таксама тэрапія. Рэабілітацыя і тэрапія, і лекаванне сваім гукам, сваім голасам, сваім дыханнем.
Заняткі ладзяцца ў Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве, уваход – вольны.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł “Дом творцаў” запусціў серыю майстар-класаў “Прыродны голас” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.