Полк Каліноўскага назваў населены пункт у Беларусі, каля якога разьмесьцяць расейскую ядзерную зброю
У Тэлеграм-канале Палку імя Кастуся Каліноўскага сьцьвярджаецца, што інфармацыю аб месцы сховішча расейскай тактычнай ядзерна зброі ў Беларусі полк атрымаў ад кадравых вайскоўцаў Узброеных сіл Беларусі.
У публікацыі сьцьвярджаецца, што гэта горад Асіповічы, і ўказваецца дакладнае месца сховішча на спадарожнікавым зддымку. Для аховы арсэналу нібыта ажыцьцяўляецца перакідваньне расейскіх комплексаў С-400.
Раней сёньня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, выступаючы ў Санкт-Пецярбургу на эканамічным форуме заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо знаходзяцца ў Беларусі.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што альянс уважліва сочыць за сытуацыяй, ставіцца да яе сур’ёзна, але пакуль не фіксуе ніякай актыўнасьці ў Беларусі.