Міністэрства юстыцыі раіць апазіцыйным партыям самаліквідавацца
Партыйны разбор ідзе да кульмінацыі.
Artykuł Міністэрства юстыцыі раіць апазіцыйным партыям самаліквідавацца pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Партыйны разбор ідзе да кульмінацыі. Міністэрства юстыцыі раіць апазіцыйным партыям самаліквідавацца, прынамсі такія прапановы ўжо атрымала партыя „Зялёныя” і Аб’яднаная грамадзянская партыя. У сакавіку набыў моц абноўлены закон, які рэгламентуе дзейнасць партый і ў адпаведнасці з ім пачалася перарэгістрацыя.
Старшыня Пінскай гарадской арганізацыі сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада” Вераніка Іванова распавяла, чаму Мінюст не хоча даводзіць сітуацыю да суда:
– Вытанчаны садызм. Прапанова тым, каго сабраліся „вешаць”, самім апрануць сабе пятлю. Спроба ўмыць рукі, такі жэст перад міжнароднай грамадскасцю: „Гэта не мы ліквідуем і не мы прад’явілі такія патрабаванні, а яны зрабілі гэта самі”. Я ўпэўненая, што ніводная з партый самастойна гэтага рабіць не будзе.
Суразмоўца ўпэўненая, што ўсе апазіцыйныя структуры пройдуць працэс ліквідацыі праз суд. Гэта будзе чарговае пацвярджэнне беззаконня і палітычнай зачысткі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Міністэрства юстыцыі раіць апазіцыйным партыям самаліквідавацца pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.