Актывісту з Бярозаўкі Сяргею Пантусу патрэбная дапамога на лекаванне
Сябар БНФ Сяргей Пантус трапіў у шпіталь у Польшчы, перажыў штучную кому і некалькі аперацый. BySol пачаў збор грошай.
Artykuł Актывісту з Бярозаўкі Сяргею Пантусу патрэбная дапамога на лекаванне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сябар БНФ Сяргей Пантус трапіў у шпіталь у Польшчы, перажыў штучную кому і некалькі аперацый. Сама меней некалькі месяцаў ён будзе аднаўляцца і не зможа працаваць.
BySol пачаў збор грошай.
Сёлета 19 чэрвеня Сяргей Пантус страціў прытомнасць на працы. Яму паставілі дыягназ — разрыў анеўрызмы судзінаў галаўнога мозга. Зрабілі некалькі аперацый. Актывіст надалей застаецца ў шпіталі. Яму патрэбная працяглая рэабілітацыя, сама меней паўгода.
Сяргей Пантус з’ехаў з Беларусі напрыканцы 2021 году праз палітычны пераслед. Апошнім часам Сяргей жыў у Беластоку, рабіў на будоўлі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Актывісту з Бярозаўкі Сяргею Пантусу патрэбная дапамога на лекаванне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.